Экскурсія ў музей  Я. Коласа ў в. Пінкавічы

11.11.2019

   5 лістапада вучні пачатковых класаў наведалі літаратурна-этнаграфічны музей  Я. Коласа ў в. Пінкавічы. Ён размешчаны ў абноўленым будынку школы, дзе ў 1904 – 1906 гадах працаваў настаўнікам народны паэт Беларусі Я. Колас.

Гэты сапраўды цудоўны кавалачак гісторыі ў цэнтры Палесся ахутаў вучняў духам беларускага сялянскага побыту, даў магчымасць дакрануцца да гісторыі жыцця найвялікшага беларускага пісьменніка.

   У першай экспазіцыйнай зале, “Сялянскім доміку”, які размешчаны на тым месцы, дзе была кватэра Я. Коласа, дзеці не толькі змаглі ўзяць у рукі прадметы таго часу, убачыць рэчы, якімі карыстаўся паэт, але і з дапамогай Ж. М. Верыч разыгралі дыялог маладога настаўніка, які хадзіў па сялянскіх хатах в. Пінкавічы і спрабаваў угаварыць гаспадынь аддаваць у школу сялянскіх дзяўчынак. Тым самым пачаткоўцы змаглі адчуць сябе ў пачатку ХХ стагоддзя.

   У 2 і 3 залах дзеці разгледзелі рарытэтныя фотаздымкі, арыгінальныя дакументы, кнігі Я. Коласа і  беларускіх пісьменнікаў, выдадзеныя шмат гадоў таму, адзенне, абутак, нумізматыку таго часу.

   Таксама дзеці пазнаёміліся з экспазіцыяй з Музея Беларускага Палесся, якая складзена з унікальных экспанатаў, звязаных з асобай Я. Коласа. Яны раскрываюць нам яго дабрыню, чуласць і спагадлівасць.