Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2020

   Цікава і займальна прайшло мерапрыемства да Міжнароднага дня роднай мовы-эрудыт-шоу "Гімн роднай мове". У ходзе правядзення конкурсаў "Закончыце прыказку", "Чужое слова сярод "сваякоў", "Цікава пра мову і не толькі", Адкуль прыйшло слова", "Перакладчыкі", "Літаратурны" і інш. Рабяты паказалі свае веды па беларускай мове, літаратуры. Мерапрыемства садзейнічала развіццю пазнавальных і інтэлектуальных здольнасцей вучняў, выхаванню любові, павагі да роднага слова, да Беларусі, а таксама павышэнню матывацыі да вывучэння беларускай мовы.