Сустрэча з маладым паэтам-бардам Анатолем Козічам

20.02.2021

   Да Міжнароднага дня роднай мовы ў школе была арганізавана сустрэча з маладым паэтам-бардам, членам літаратурнага клуба "Пінчукі" Анатолем Козічам. Падчас інтэрв'ю з маладым паэтам настаўнікі і вучні атрымалі адказы на пастаўленыя імі пытанні, паслухалі вершы, прачытаныя аўтарам на роднай мове, а таксама песні ў яго выкананні. Вучні таксама прачыталі на памяць вершы вядомых беларускіх мастакоў слова, а таксама паэтаў Піншчыны.