Жыццё даецца, каб... Дыялог-роздум

04.09.2021

   4 верасня вучні 8 класа разважалі аб каштоўнасцях і сэнсе жыцця на мерапрыемстве «Жыццё даецца, каб...». Вучні  абмяркоўвалі супярэчнасці жыцця, вызначалі свае жыццёвыя пазіцыі (жыццё для іншых ці жыццё для сябе), глядзелі сацыяльны відэаролік «Я не хочу жить, меня все достало». На заключным этапе ўдзельнікі дыялогу-роздуму вызначылі для сябе  найбольш важныя дзеясловы, якія раскрываюць сэнс іх жыцця. Напісалі гэтыя дзеясловы на  далонях, абведзеных васьмікласнікамі  на аркушы паперы.