Дзень беларускага пісьменства «Слова нас аб'ядноўвае»

04.09.2021

   Дзень беларускага пісьменства штогод адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня. У сувязі з гэтай датай вучні 9 класа прынялі ўдзел у гістарычным экскурсе «Слова нас аб’ядноўвае». У ходзе мерапрыемства вучні акунуліся ў гісторыю стварэння гэтага свята. Школьнікі даведаліся, што традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах – цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў.

  Упершыню Дзень беларускага пісьменства праводзіўся ў 1994 годзе ў Полацку. XХVIII Дзень беларускага пісьменства адбудзецца 4 – 5 верасня 2021 года ў г. Капыль Мінскай вобласці пад слоганам «Слова нас аб'ядноўвае».