Гістарычны калейдаскоп "З малой радзімы маёй пачынаецца Беларусь"

14.09.2021

   Да Дня народнага адзінства ў 5 класе 14 верасня прайшоў гістарычны калейдаскоп "З малой радзімы маёй пачынаецца  Беларусь". У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся аб гісторыі новага дзяржаўнага свята, гісторыі і дасягненнях роднай вёскі і Беларусі, складалі са слоў прыказкі аб Радзіме і тлумачылі іх сэнс. Дзеці разважалі, што павінен зрабіць кожны чалавек, каб захаваць каштоўнасці, што ёсць у Беларусі, каб быў мір на зямлі роднай краіны. Мерапрыемства садзейнічала актуалізацыі ведаў пра Беларусь і малую радзіму, выхаванню пачуцця гонару і годнасці за прыналежнасць да беларускага народа, развіццю цікавасці да гісторыі і культуры нашай Радзімы, стымулявала жаданне вучняў стаць неабходнымі сваёй краіне.