«Адзінства народа –  аснова незалежнай краіны»

20.09.2021

   17 верасня ў 4 класе прайшоў урок  пад назваю  «Адзінства народа –  аснова незалежнай краіны». Мэта занятка: пазнаёміць вучняў з паняццямі «нацыянальная годнасць», «нацыянальнае адзінства», «непадзельнасць»;   фарміраваць  пачуццё гонару за дасягненні нашай краіны за гады незалежнасці. На пачатак занятка дзеці чыталі вершы пра Беларусь, знаходзілі роднасныя словы да слова Радзіма. У ходзе ўрока працавалі па карце, адгадвалі рэбусы, вызначалі, што яб'ядноўвае беларускі народ, а таксама знаёміліся з дасягненнямі нашага народа. У канцы ўрока дзеці ўдзельнічалі ў гульні «Назаві слова»: падбіралі на адпаведную літару слова, каб адказаць на пытанне: «Якая наша Беларусь?»