Турнір знаўцаў народнай мудрасці "Народ скажа як звяжа..."

01.11.2018

   У ходзе мерапрыемства былі створаны ўмовы для абсуджэння ў вучняў цікавасці да роднай мовы і літаратуры, актывізацыі пазнавальнай дзейнасці шляхам уключэння ў інтэрактыўнае ўзаемадзеянне. Вучні актыўна падбіралі сінонімы, антонімы да слоў, вылучалі ўстойлівыя спалучэнні слоў у кантэксце, тлумачылі іх лексічнае значэнне, складалі прыказкі з пары слоў, падбіралі беларускія адпаведнікі да рускіх слоў. Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню лексічнага запасу і кругагляду вучняў, выхоўвала любоў да роднай мовы, пачуццё гонару за сваю Айчыну, за свой народ.