Наш герб і сцяг -- гэта сімвалы свабоды

30.05.2018

 

   Сімволіка – паняцце надзвычай складанае, багатае, шматграннае і ёмістае. Сімвалы існуюць з даўніх часоў. Кожны народ і краіна маюць свае адметныя знакі – гэта герб, сцяг і гімн.

   

   У нашай школе прайшла пазнавальная праграма “Наш герб і наш сцяг -- гэта сімвалы свабоды ”, прысвечаная дзяржаўным сімвалам нашай краіны. Падчас праграмы вялася шчырая, зацікаўленая размова пра сімвалы нашай дзяржавы -- ГЕРБ, СЦЯГ і ГІМН . Успомнілі, з якіх элементаў складаецца герб і сцяг, што абазначае кожны элемент.Таксама былі закрануты такія паняцці, як суверэнітэт, незалежнасць, патрыятызм. Вучні прынялі актыўны ўдзел у культуралагічнай віктарыне “Беларуская скарбонка”. Усе прысутныя змаглі павандраваць па розных старонках культуры, гісторыі мовы Беларусі, а заадно і пабачыць , наколькі добра ведаюць родную краіну.