Фэст пад адкрытым небам "Городище-Пинеск".

29.05.2018

   У вёсцы Гарадзішча адбыўся гістарычны фэст пад адкрытым небам "Городище-Пинеск". 


   На месцы правядзення мерапрыемства каля тысячы гадоў назад знаходзілася адно з самых старажытных славянскіх паселішчаў на Піншчыне.


   Па меркаванні некаторых вучоных і даследчыкаў, менавіта Гарадзішча стала пратагорадам Пінска.
   

   У Год малой радзімы гістарычнае месца набывае асаблівае культуралагічнае значэнне.
   У час фэсту дзеці наведалі гісторыка-краязнаўчую выставу, канцэртную і спартыўна-забаўляльную праграму, а таксама паўдзельнічалі ў майстар-класах.