21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

22.02.2016

   У школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. На свяце паэзіі прысутнічалі вучні 7, 9,10, 11 класаў, настаўнікі, класныя кіраўнікі. Прагучалі вершы Н.Гілевіча, Я.Янішчыц, П.Броўкі, М.Танка і іншых паэтаў.

   Для вучняў 5,6, 8 класаў праводзіўся моўны турнір “Любі, шанцуй, ведай родную мову”. Вучні ўдзельнічалі ў конкурсах: “Эрудыт”, “Перакладчык”, віншавальная паштоўка “Павіншуй родную Мову”, складалі сінквейны пра мову.