АКЦИЯ "ПУСТЬ ПРОЦВЕТАЕТ ЖИЗНЬ"

9.12.2014

      У рамках тыдню прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі сярод старшакласнікаў было праведзена анкетаванне  “Што мы ведаем пра ВІЧ “. Вынікі даюць магчымасць меркаваць, што большасць вучняў хвалюе праблема СНІДа і яны ведаюць, як абезапасіць сябе ад гэтага.

       Вучні школы прынялі ўдзел у смотры-конкурсе мастацкіх плакатаў і малюнкаў у рамках Усемірнай кампаніі супраць СНІДа “Небяспека – СНІД”.

Заняткі з элементамі трэнінга “Прафілактыка ВІЧ–інфекцыі” з вучнямі 6-8 былі праведзены валанцёрамі.

      Практычная канференцыя па праблеме ВІЧ-інфекцыі СНІДа “Небяспека – СНІД” дала магчымасць кожнаму яшчэ раз задумацца над праблемай.

      Акцыя “Няхай квітнее жыццё” – валанцёрская ініцыятыва. Распрацаваныя удзельнікамі навукова-практічнай канференцыі парады, вычні распаўсюджвалі сярод жыхароў у транспарце, магазінах, поште.

      У класах прайшлі класныя гадзіны па тэме ВІЧ-інфекцыі. На стэндзе змешчана інфармацыя па праблеме ВІЧ-інфекцыі.