НЕДЕЛЯ ИСТОРИИ

2.12.2014

Тыдзень гісторыі

 

        З 17 па 21 лістапада ў школе праходзіў тыдзень гісторыі. Дзеці з 5 па 11 класы на працягу тыдня з інтарэсам прымалі ўдзел у займальных віктарынах і конкурсах на гістарычную тэматыку.

      У чацвер для ўсіх навучэнцаў школы быў праведзены кіналекторый, на якім дзецям быў паказаны фільм “Брэсцкая крэпасць”.

      З цікавасцю навучэнцы аднесліся і да творчага задання – скласці красворд на гістарычную тэматыку.

      Будзем спадзявацца, што тыдзень гісторыі стане абавязковай штогадовай добрай традыцыяй і далей.

Дзякуем усім за ўдзел!