Міжнародны дзень мовы

22.02.2019

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. У школе былі арганізаваны і праведзены цікавыя і займальныя мерапрыемствы, у якіх навучэнцы прынялі актыўны удзел. Лінгвістычны марафон "Жывая вада бацькоўскіх крыніц", у ходзе якога былі створаны ўмовы для абагульнення ведаў вучняў па вуснай народнай творчасці, набытых на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Вучні спаборнічалі ў веданні прыказак і прымавак, успаміналі фразеалагізмы з антонімамі і сінонімамі, збіралі "рассыпаныя" прыказкі і фразеалагізмы, разгадвалі загадкі-жарты. Мерапрыемства садзейнічала развіццю ў школьнікаў творчых здольнасцей, кемлівасці, патрыятычнай самасвядомасці, выхаванню любові да роднай мовы, цікавасці да моўнага багацця беларускага народа. У гэты ж дзень прайшоў конкурс "Буслік-2019", у якім прынялі удзел 22 вучні.