Конкурс эрудытаў "Скарбы роднага краю"

21.09.2019

   У ходзе мерапрыемства вучні пашырылі свае веды пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі. Пры правядзенні шматлікіх конкурсаў ("Замарочкі з бочкі", "Пазнай асобу", "Хто хутчэй", "Святкаваць - не ваяваць", "Перакладчыкі", "Адгадай загадку") рабяты развівалі уменне лагічна мысліць, рабіць параўнанні, вывады, падагульненні, развівалі сваю памяць, кемлівасць, знаходлівасць. Конкурс абудзіў цікавасць да гісторыі і прыроды роднага краю, культурнай спадчыны, выклікаў пачуццё гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры.