Вясёлыя старты “Восеньскі марафон”

23.09.2019

   21 верасня ў спартыўнай зале школы прайшло спартыўнае мерапрыемства сярод вучняў пачатковых класаў. Усе дзеці былі актыўнымі і імкнуліся да перамогі. Хлопчыкі і дзяўчынкі праяўлялі лоўкасць, хуткасць рэакцыі, падтрымлівалі адзін аднаго. Кожнаму хацелася, каб яго каманда стала пераможцам. Маленькія спартсмены хутка і весела спраўляліся з заданнямі. Выдатны настрой стаў вынікам праведзенага мерапрыемства.