“ Экалагічныя  разведчыкі”

02.11.2019

   2 лістапада  2019 года ў пачатковых класах  адбылося мерапрыемства да дня энергазберажэння  пад назваю  “ Экалагічныя  разведчыкі”.  У гульні  дзеці змаглі не толькі паўтарыць і сістэматызаваць раней набытыя веды , але і вывучыць аб’екты прыроды, каб затым знайсці правільныя шляхі рашэння экалагічных праблем. У ходзе гульні  дзеці з натхненнем адказвалі на пытанні, спаборнічалі паміж сабой. Больш усяго вучням спадабалася гуляць у тэст-лато. Асабліва стараліся капітаны каманд. У канцы гульні за актыўны ўдзел дзеці атрымалі ўзнагароды.