Урок мужнасці "Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна".

24.04.2020

   У ходзе мерапрыемства вучні атрымалі шмат цікавай і змястоўнай інфармацыі аб тым, якой дарагой цаной заваявана вялікая Перамога. Удзельнікі ўрока мужнасці разважалі над тым, якімі цяжкімі і трагічнымі былі дні вайны, гаварылі пра гераізм воінаў, дарослых і дзяцей, абмяркоўвалі прычыны перамогі савецкага народа над фашызмам. Гаворка ішла пра гістарычную памяць, пра тое, як важна захаваць мір. Вучні вырашылі працягваць дапамагаць ветэранам, удзельнічаць у акцыях па захаванню помнікаў воінам і загінуўшым у чысціні і парадку.