Экскурсия

15.11.2020

   Падчас экскурсіі, якую правяла Н. М. Кахнюк, вучні пачатковых класаў азнаёміліся з культурай і бытам беларускага сялянства з дапамогай экспанатаў музея “Дзядулева скарбонка”.  У прыватным музеі Наталля Мікалаеўна сабрала рэчы, якімі карысталіся жыхары нашай вёскі шмат гадоў таму: посуд для прыгатавання ежы, прыстасаванні, якімі нашы продкі лавілі рыбу, сельскагаспадарчыя інструменты, вопратка мінулых часоў, рэчы паўсядзённага попыту: ручнікі, абрусы, прасы, дзіцячыя цацкі. Асабліва дзяцей уразіла гліняная свістулька ў выглядзе пеўніка, якую Наталля Мікалаеўна знайшла каля музея ў глебе на мінулым тыдні. Губны гармонік таксама не пакінуў дзяцей абыякавымі. Многія экспанаты музея дзеці змаглі нават патрымаць у руках, у тым ліку і такі рэдкі прас-“трубач”. А яшчэ першакласнікаў вельмі зацікавіў сшытак 60-х гадоў мінулага стагоддзя…

   У атмасферы старажытных рэчаў, пад строгім наглядам чорна-белых фотаздымкаў са сцен пакояў музея вучні з задавальненнем паласаваліся прысмакамі, якімі пачаставала гасцей шчодрая гаспадыня, і папілі гарбаты з сапраўднага самавару.