Эрудыт-шоу "Нам засталася спадчына..."

31.12.2020

   У ходзе мерапрыемства вучні, прымаючы ўдзел у шматлікіх конкурсах ( "Гавары на роднай мове правільна", "Старажытная мова-сучасная аснова", "Падбяры сінонімы да слоў", "Як у прыказцы" і інш.), пашырылі свае веды пра беларускую культуру, вусную народную творчасць, абрады і народныя традыцыі. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, патрыятычных пачуццяў, павагі да роднай зямлі, народа і яго культуры, абуджала цікавасць да гісторыі  краіны, багатай культурнай спадчыны.