Падведзены вынікі конкурсу "Буслік-2020"

13.01.2021

   Падведзены вынікі конкурсу "Буслік-2020", які праводзіўся 20 лютага 2020 года. У конкурсе прынялі ўдзел 26 навучэнцаў нашай школы. Кожны ўдзельнік атрымаў прыз "для ўсіх". Некаторыя вучні паказалі вельмі добрыя вынікі і былі заахвочаны дадатковымі прызамі і ўзнагароджаны медалямі. Сярод вучняў нашай школы прызёрамі сталі: Вайтовіч Валерыя-5 клас, Беляковіч Софія-5 клас, Ждан Аліна-7 клас, Віктаровіч Марына- 9 клас, Стаян Іван-10 клас, Богдан Мікалай- 10 клас. Віншуем з перамогай! Усім удзельнікам конкурсу жадаем моцнага здароўя, аптымізму, мэтанакіраванасці, поспехаў у вучобе і рэалізацыі іх планаў!