Бенефіс роднай мовы "Родная мова - матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова"

29.02.2024

   Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Гарадзішчанскай сярэдняй школе прайшоў бенефіс роднай мовы "Родная мова - матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова".
    Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі прэзентацыю пра гэтае свята, з задавальненнем разгадвалі крыжаванкі, удзельнічалі ў лінгвістычным конкурсе, у гульнях "Перакладчыкі", "Узнаві прыказкі", "Папацей, грамацей ", рашалі моўныя прапорцыі, чыталі вершы аб роднай мове.
   Вучні старэйшых класаў удзельнічалі ў напісанні рэспубліканскай дыктоўкі, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы, што дазволіла ім праверыць сваё веданне роднай мовы.
   Мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню пачуцця патрыятызму і грамадзянскасці, павагі да роднай краіны і роднай мовы, гонару за свой народ, цікавасці да яго мінулага, а таксама ўзбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў.